You are viewing [info]ygallery_by's journal

"Ў" галерэя сучаснага мастацтва [entries|archive|friends|userinfo]
ygallery_by

[ website | My Website ]
[ userinfo | livejournal userinfo ]
[ archive | journal archive ]

Праект Сяргея Кірушчанкі «Метабалізм жывапіснай прасторы" [May. 24th, 2012|08:54 pm]

Праект "Timeline рэтраспекцыя. Сяргей Кірушчанка: Працы 1970 – 2012" з'яўляецца рэтраспектыўнай выставай вялікага экспазіцыйнага праекта "Метабалізм жывапіснай прасторы".

Творы Сяргея Кірушчанкі вось ужо як 40 гадоў не перастаюць звяртаць на сябе ўвагу, і кожныя пяць-сем год мастаку ўдаецца моцна трансфармаваць вектар сваёй дзейнасці. Выстава ўяўляе сабой timeline рэтраспекцыю, якая акрэслівае асноўныя этапы развіцця мастака (з 1970 па 2012 год). Экспазіцыя ўключае пералік асноўных выстаў, дакументы, праграмныя творы і рэпрадукцыі. Таксама ў экспазіцыю ўвойдуць творы іншых мастакоў – некаторых калегаў Сяргея Кірушчанкі, з якімі ён узаемадзейнічае на працягу свайго жыцця. У выставе прымуць удзел: Жанна Грак, Андрэй Дурэйка, Аляксей Лунёў, Ганна Сакалова, Тамара Сакалова, Сяргей Шабохін і Алег Юшко.

Выстава распавядае аб перыядзе навучання мастака і першай выставе легендарнай арт-групы «Няміга-17», адным з самых плённых перыядаў «архаікі» і выставе «Прастора Сіняга» (1994), аб ключавых праектах «Бягучая зямля» (1996) і «Спакуса прасторай » (2001), аб зацяжным геаметрычным перыядзе і мультымедыйным праекце «Надыйшоў час шчыльна заняцца прыземленым мастацтвам ». Завершыцца выстава дакументацыяй падрыхтоўкі новага праекта 2012 года.

Маштабны экспазіцыйны праект Сяргея Кірушчанкі «Метабалізм жывапіснай прасторы» уяўляе сабой дзве персанальныя выставы мастака ў Палацы мастацтваў («Метабалізм жывапіснай прасторы» і «Надыйшоў час шчыльна заняцца прыземленым мастацтвам»), кропкавыя мастацкія інтэрвенцыі ў урбаністычную прастору Мінска, рэтраспектыўную выставу аб дзейнасці мастака з 1970 па 2012 год (а таксама семінар аб абстрактным мастацтве) у галерэі сучаснага мастацтва «Ў».

Куратар праекта: Сяргей Шабохін / мастак, куратар Галерэі сучаснага мастацтва «Ў», галоўны рэдактар ​​партала аб сучасным беларускім мастацтве www.artaktivist.org

Арганізатары: Палац мастацтваў / Галерэя сучаснага мастацтва "Ў" / партал аб сучасным беларускім мастацтве ART AKTIVIST

LinkLeave a comment

«Прэс-фота Беларусі» [May. 24th, 2012|08:51 pm]

Радыя запрасіць Вас на мерапрыемствы з нагоды падвядзення штогадовага конкурсу «Прэс-фота Беларусі». Яны пройдуць 26-27 мая ў галерэі сучаснага мастацтва "Ў" (пр. Незалежнасці, 37а, Мінск).

Цырымонія ўзнагароджання аўтараў лепшых здымкаў 2011 года пачнецца 26 мая ў 18.00. Гран-пры конкурсу пераможца атрымае з рук пастаяннага члена журы конкурсу «Прэс-фота Беларусі», кіраўніка маскоўскага бюро «Associated Press», лаўрэата Пулітцэраўскай прэміі Аляксандра Землянічэнкі. Вядучым цырымоніі будзе вядомы спявак Лявон Вольскі, які пасля ўзнагароджання удзельнікаў дасць невялікі канцэрт.

Выстава работ пераможцаў конкурсу будзе даступная два дні, 26 мая з 12.00 да 22.00 і 27 мая з 14.00 да 22.00. Упершыню ў гісторыі конкурсу будуць дэманстравацца ўсе здымкі-пераможцы - а іх у гэтым годзе каля 280!

Акрамя гэтага, у рамках праекта «Прэс-фота Беларусі - 2012» пройдуць 2 творчыя сустрэчы:

27 мая, з 11.00 да 14.00 - сустрэча фотарэпарцёраў з Аляксандрам Землянічэнкам (уваход па папярэднім запісе, +375296868333, Юля).

27 мая, з 14.00 да 15.00 - сустрэча аматараў прэс-фатаграфіі з пераможцамі «Прэс-фота Беларусі». Свой удзел пацвердзілі Наталля Аблажэй (БЕЛТА), Аляксандр Васюковіч, Сяргей Грыц (Associated Press), Сяргей Гудзілін (Наша Ніва), Таццяна Зяньковіч (ЕРА), Васіль Фядосенка (Reuters). Уваход вольны.

Конкурс «Прэс-фота Беларусі» праводзіцца трэці год. Яго ўдзельнікамі з'яўляюцца айчынныя фатографы, якія супрацоўнічаюць са СМІ. У 2012 годзе аргкамітэт атрымаў заяўкі ад 90 удзельнікаў, якія даслалі больш за 2500 здымкаў для ўдзелу ў конкурсе.

Журы конкурсу, у якое ўваходзяць вядомыя айчынныя і замежныя фатографы і фотарэдактары, вызначыла пераможцаў у наступных намінацыях: «Навіны», «Людзі ў навінах», «Спорт», «Паўсядзённае жыццё», «Партрэт», «Мастацтва і забавы», «Прырода», «Народныя традыцыі». Ацэньваліся як адзінкавыя здымкі, так і серыі фатаграфій. Партнёрамі конкурсу выступілі кампаніі «SeeMax», «Ambassador». Інфармацыйныя спонсары - «Znyata», «TUT.by», «Беларуская асацыяцыя журналістаў», «Комсомольская правда», «Еўрарадыё», «Наша Ніва».

Больш інфармацыі пра конкурс можна знайсці на сайце http://pressphoto.by/

Кантактныя асобы:

Вадзім Заміроўскі, +375 29 353 54 52

Юлія Дарашкевіч, +375296868333

info@pressphoto.by

LinkLeave a comment

Дзіцячы экалагічны фестываль творчасці і развіцця [May. 24th, 2012|12:21 pm]

Кожны дзень з 29 траўня па 2 чэрвеня чакаем дзяцей любога ўзросту на “Зялёным тыдні” у галерэі сучаснага мастацтва "Ў".

З 14.00 да 18.00 наведвальнікі фестывалю не абмінуць :

- разнастайныя воркшопы: што атрымаецца са звычайнай шкарпэткі і як зрабіць брошку з паламанай цацкі

- навучальныя гульні: як паводзіць сябе лёд і ці хутка расце трава ў гаршчку

- новае жыццё рэчаў: як вярнуць прывабнасць старым джынсам

- маляванне гарбатай: чым можа скончыцца гарбатная цырымонія

- карысная творчасць: эка-торбы

– модная тэндэнцыя

- стварэнне мультфільма: зробім разам анімацыйнае кіно

- экскурсія па кнігарні: дзе жыве кніга

- летні новы год: не толькі елкі хочуць быць упрыгожанымі

- музыка па-даросламу: паспрабуем сябе на барабанах ды за ды-джэйскім пультам

- мапа Зяленага Горада: ці падобна на Мінск - новыя сябры, добры настрой, усмешкі

Праграма фестывалю ажыццяўляецца пры дапамозе ГА"Экадом" і Цэнтра экалагічных рашэнняў.

LinkLeave a comment

Персанальная выстава маладой мастачкі Васілісы Палянінай-Календа “Алюзіі на мастацтва” [May. 21st, 2012|09:01 pm]

25 траўня - 15 чэрвеня 2012 года

Малая зала Галерэі сучаснага мастацтва "Ў"

Персанальная выстава маладой мастачкі Васілісы Палянінай-Календа “Алюзіі на мастацтва”.

“Алюзіі на мастацтва” – серыя графічных прац, якая звяртаецца ў роўнай ступені да пачуццёвых выяў і тэхнічных сродкаў, адлюстроўвае замілаванне жаночымі вобразамі, а таксама колерамі і фактурамі, якія можна атрымаць толькі працуючы ў такіх тэхніках, як ксілаграфія і монапрынт.

Спосаб стварэння прац прадугледжвае такое пераўтварэнне выявы, дзе адбываецца сплашчэнне аб’емаў, выраўноўванне фактур. Рэчы і з’явы робяцца роўнапраўнымі, бы стаяць на адной і той жа прыступцы і маюць аднолькавую вагу і каштоўнасць. Каханне, жаночае цела, колер фіранкі, шыбы, самота, тканіна ў краткі – усе аднолькава важна, усе мае роўныя правы, тоесны сэнс. Дзеля гэтага ў працах знікаюць дробязі і застаюцца толькі асноўныя моманты. А любая малазаўважная драбніца становіцца такім жа галоўным персанажам, як і цэнтральны прадмет ці фігура.

Васіліса ў сваім праекце "Алюзіі на мастацтва" мае на мэце паразважаць пра аспект намёка, пра магчымасць выражаць рэчы, якія, стаўшыся класікай, былі адрынуты сучаснасцю, быццам дасканала вывучаныя. Мастачка шукае асабістыя шляхі да вечных тэм і робіць шчырыя, адказныя малюнкі. Напружаныя, але безкульмінацыйныя працы – не з’яўляюцца вынікам жыццёвых даследванняў, але толькі пунктам у гэтых пошуках, кропкай на дарозе.

25 траўня  а 19-й гадзіне адбудзецца адкрыццё.

Да 15 чэрвеня працы будуць даступны для прагляду ў малой зале галерэі.

LinkLeave a comment

Дзіцячыя творчыя майстэрні [May. 18th, 2012|01:48 pm]

Дзіцячыя творчыя майстэрні

Галерэя сучаснага мастацтва “Ў”

Чорны і белы - 20 траўня - нядзеля 14.00-16.00

Дзеці ва ўзросце ад 6 да 12 гадоў могуць прыняць удзел у занятках, якія праходзяць на пляцоўцы, арганізаванай для вольнай творчасці і мастацкага развіцця дзяцей.

Кожную нядзелю з 14.00 да 16.30 удзельнікі "Майстэрняў" з галавой нырнуць у сіні, жоўты, чырвоны дзень!.

Чорны i белы- сябры цi спрачаюцца? У гэты дзень мы даведаемся цi могуць лi яны iснаваць аздiн без аднаго, і колькi магцымасцей ёсть у гэтых супрацiўных колераў!)

Чакаем дзетак!

Запіс на заняткі па тэлефоне +375 29 615 25 14

LinkLeave a comment

Прэзентацыя альбома Кшыштафа Станіслаўскага “Сучаснае беларускае мастацтва – Нанова” [May. 15th, 2012|04:17 pm]

17 мая а 19-й гадзіне Польскі Інстытут у Мінску і Галерэя сучаснага мастацтва “Ў” запрашаюць на прэзентацыю альбома Кшыштафа Станіслаўскага “Сучаснае беларускае мастацтва – Нанова”

Кніга прэзентуе мастакоў, фатографаў, перформераў, аўтараў фільмаў, інсталяцый, аб’ектаў, гэта значыць усяго таго, што мы сёння разумеем пад тэрмінам “сучаснае мастацтва”. 15 партрэтаў розных творчых постацей, 15 крытычных інтэрпрэтацый, інтэрв’ю, велізарная колькасць ілюстрацый. Кніга “Сучаснае беларускае мастацтва – Нанова” з’яўляецца вынікам крытычнай прыгоды з вельмі каштоўнай з’явай, абсалютна невядомай (нават у вельмі блізкай тэрытарыяльна Польшчы - толькі фрагментарна), якая дынамічна развіваецца і з’яўляецца выключна арыгінальнай.

“Я імкнуўся знайсці і прадставіць каштоўнасць прац мастакоў, часам нават спецыяльна абмінаючы палітычныя аспекты. Бо палітычныя ўмовы змяняюцца, але вартасць мастацтва – гэта валюта абсалютная. Я хацеў, каб чытачы дадзенай публікацыі маглі звярнуцца, перш за ўсё, да мастацкіх вартасцей, каб маглі ўбачыць наватарства, арыгінальнасць і ўніверсальнасць гэтых прац, якія ўзбагачаюць сучаснае еўрапейскае мастацтва”, - кажа Кшыштаф Станіслаўскі, аўтар кнігі. Ён таксама дадае, што хацеў паказаць людзей, а не толькі іх творы, умовы, у якіх яны жывуць, стваралі і ствараюць, пра што думаюць, да чаго імкнуцца, што хацелі б сказаць іншым пра сябе і сваю краіну. Ці атрымалася ў яго? Ацаніце самі!

Кшыштаф Станіслаўскі

Нарадзіўся ў 1956 годзе. Жыве і працуе ў Варшаве. Выпускнік Інстытута польскай культуры Варшаўскага універсітэта. Крытык мастацтва і кіно. Незалежны куратар, рэдактар мастацкіх часопісаў: “Sztuka”, “Projekt” (галоўны рэдактар), “Art. & Business” (галоўны рэдактар). Аўтар каля 30 кніг пра сучаснае мастацтва і кіно.

www.instpol.by

LinkLeave a comment

Прэзентацыя кніг Сяргея Пясецкага [May. 15th, 2012|04:10 pm]

16 мая, 18.30 в галерее современного искусства "Ў"

Издательство «Регистр» приглашает вас на презентацию книг Сергея Песецкого, впервые переведенных на русский язык, - “Человек, превращенный в волка” и “К чести организации”.

Сегодня книги Сергея Песецкого еще не известны в Беларуси, ведь долгое время они были под запретом. Но в европейских странах его произведения регулярно переиздаются.

Ведущий вечера - музыкант, лидер группы N.R.M. Пит Павлов.

Что будет:

• Шпионская костюмированная игра, созданная по мотивам книг Сергея Песецкого. Попасть на нашу встречу можно, получив пароль от нашего суперагента :)

• Новые и неизвестные песни Пита Павлова, посвященные творчеству Сергея Песецкого

• «контрабандистский» фуршет - водка, соленые огурцы, сало и лук.

LinkLeave a comment

Семінары, прысвечаныя Аўгусту Стрындбергу [May. 15th, 2012|04:10 pm]

Мастак, фатограф, алхімік, драматург і герой-палюбоўнік Аўгуст Стрындберг прыедзе ў Мінск на чатырохдзённыя гастролі.

Чатыры семінары прэзентуюць розныя аспекты дзейнасці і старонкі з жыцця таленавітага шведскага пісьменніка Аўгуста Стрындберга, а таксама ягоную важкасць… для сучаснасці:

16 траўня, серада, 18:00

Майя Хансан Бэргквіст, акторка. Пасля двух гадоў выкладання ў тэатральным інстытуце Майя мае распавесці пра свой ўласны досвед пад абагульняючай назвай “Адлюстраванне мужчынскага і жаночага. Адукацыйны праект на тэму гендэрнага падыходу”.

17 траўня , чацвер, 18:00

Анна Кавалін, літаратуразнаўца і навуковы супрацоўнік Стакгольмскага ўніверсітэта. Даследуе гендэрныя пытанні, творчасць Стрындберга і ягонае стаўленне да жанчыны. Ейная лекцыя – спроба знайсці адказ на пытанне: “Чаму Стрындберга называюць жанчынаненавіснікам?”

18 траўня, пятніца, 18:00

Ёран Содэрстром, аўтар першай біяграфіі Стрындберга, эксперт па фатаграфіі і малюнкаў рукі Стрындберга. Стваральнік і былы дырэктар Музея Стрындберга ў Стакгольме з лекцыяй “Стрындберг як мастак”.

19 траўня, субота, 18:00

Понтус Стэнсхэль, рэжысёр. Сумесна са студэнтамі факультэта акторскага майстэрства Акадэміі мастацтваў прапануе пастаноўку пьесы Стрындберга “Бацька”, якая будзе вынікам тыднёвага майстар-класу.

Пасля прадстаўлення запрашаем на дыскусію на тэму “Працаваць з класыкам сёння” і паэтычныя чытанні вершаў драматурга ў перакладзе студэнтаў Цэнтра шведскіх даследванняў (Мінск).

LinkLeave a comment

Дзіцячыя творчыя ”Майстэрні” у Галерэі ”Ў” [May. 10th, 2012|07:45 pm]

Дзіцячыя творчыя майстэрні

Галерэя сучаснага мастацтва “Ў”

Жоўты дзень - 13 траўня - нядзеля 14.00-16.00

Дзеці ва ўзросце ад 6 да 12 гадоў могуць прыняць удзел у занятках, якія праходзяць на пляцоўцы, арганізаванай для вольнай творчасці і мастацкага развіцця дзяцей.

Кожную нядзелю з 14.00 да 16.30 удзельнікі "Майстэрняў" з галавой нырнуць у сіні, жоўты, чырвоны дзень!.

Жоўты дзень!  Некалькі сонечных воркшопаў на выбар і заўседы новыя цікавосткі з свету мастацтва!

Чакаем дзетак!

Запіс на заняткі па тэлефоне +375 29 615 25 14

LinkLeave a comment

Праграма Выставачна-адукацыйнага праекта ARTES LIBERALES альбо рэфлексія нон-стоп [May. 3rd, 2012|06:53 pm]

3 траўня (чацвер)

19.00 Афіцыйнае адкрыццѐ выставачна-адукацыйнага праекта

20.00 Атмасферныя музычныя і VJ-выступы «Foundamental Network»

4 траўня (пятніца)

18.00 Прэзентацыя адукацыйнага праекта «Арт-крытыка?». Сесія №1: Аляксандр Камароў «Аrtistic writing»

5 траўня (субота)

15.00 «Кінематограф і гісторыя (памяць пра Перамогу ў савецкіх фільмах)». Дакладчык Андрэй Горных

17.00 Кінематаграфічная Вільня (фотавыстава і прэзентацыя мапы). Аўтар Аляксандра Ігнатовіч

18.00 Прэзентацыя часопіса «Топас». Дыскусія «Псіхааналіз паміж індывідуальнымі траўмамі і сацыяльнымі сімптомамі». Удзельнікі: А. Горных, В. Рубанік, Л. Міхеева, Г. Русецкая, В. Орышава

6 траўня (нядзеля)

17.00 Прэзентацыі студэнцкіх прац «Snuff-Film» (Валерыя Глухава) і «Новая нецярпімасць і квір-кінематограф: па той бок мяжы» (Аляксандра Ігнатовіч)

19.00 Фестываль відэа і анімацыі «UNTITLED»

7 траўня (панядзелак)

17.00 Прэзентацыя кніг: Брэскі Алег, Адвілоніене Жывіле. «Локальность. К нормативным основаниям социального места и порядка» і Брэская, В., Сувейкэ, С. «Индивид и корпорация в публичном пространстве»

19.00 Адкрытая лекцыя «Час штодзѐннасці ў графічным дызайне 70-80-ых гг. у Беларусі». Дакладчык Ала Пігальская

8 траўня (аўторак)

17.00 Экскуріся па фота-выставе. Удзельнікі:Святлана Паляшчук, Андрэй Лянкевіч

19.00 Прэзентацыя праекта Андрэя Лянкевіча «Бывай, Радзіма». Мадэратар Альміра Усманава

9 траўня (серада)

17.00 Праблемная лекцыя з музычнымі спецэфектамі «Тры хвалі белкульту: жыцьцѐ пасьля нацыі». Дакладчык Максім Жбанкоў

10 траўня (чацвер)

15.00 Дыскусія «Сучаснае мастацтва/Перфарматыўныя практыкі»

19.00 «Праблематыка вытворчасці незалежнага кіно ў Беларусі на прыкладзе праекта “Выше неба”: творчы працэс, вытворчасць, прадзюсіраванне, прасоўванне». Дакладчык Андрэй Курэйчык

12 траўня (субота)

11.00 Даследчы семінар «Не проста фатаграфія». Удзельнікі: Святлана Паляшчук, Таццяна Стрыга, Дар’я Еўтух, Дар’я Дзямура, Ганна Чыжова, Дзмітрый Белуш, Багдан Чарэнка, Ганна Самарская

17.00 Лекцыя «Вышэйшая адукацыя для ХХІ стагоддзя: выклікі і перспектывы». Дакладчык Рыгор Мінянкоў

19.00 Лекцыя «Рэкламныя тэхналогіі». Дакладчык Дзяніс Волкаў

13 траўня (нядзеля)

12.00 Адкрыты семінар «Памяць і забыццѐ ў Беларусі, Літве і Германіі». Дакладчык Фелікс Акерман

17.00 Круглы стол «Сацыяльная тэорыя і сацыялогія на зломе эпох». Дакладчыкі: Р. Мінянкоў, А. Усманава. Удзельнікі: А.Пікулік, М. Сакалова, А. Мянчэня, Г. Русецкая, С. Сівуха. Мадэратар: А. Ралёнак.

14 траўня (панядзелак)

17.00 Дыскусія «Ідэнтычнасць у разнастайных вымярэннях». Мадэратар А. Горных. Удзельнікі: Р. Мінякоў, П. Церашковіч, В. Шпарага, Ю. Юркевіч, Л. Малевіч.

19.00 Нацыянальная студыя сучаснага мастацтва Ле Фрэнуа (Францыя) – партнѐр ЕГУ. Дэманстрацыя фільма «Ле Фрэнуа. Візітная картка» Алена Флешэра і фільмаў, створаных студэнтамі студыі. Дакладчык Ірына Стальная

15 траўня (аўторак)

17.00 Прэзентацыя і сустрэча з арганізатарамі і ўдзельнікамі праекта «Радыус нуля, анталогія Арт-Нулявыя». Руслан Вашкевіч, Аксана Жгіроўская, Вольга Шпарага, каманда валанцёраў

19.00 Прэзентацыя праекта «Анталогіі трагічнага кахання». Куратар Аксана Жгіроўская. Сустрэча з мастакамі В. Пачыцкім, motornina. Паказ дыяфільмаў і канцэрт гурта «Перебор», В. Пачыцкі

16 траўня (серада)

15.00 – 16.30 Лекцыя-прэзентацыя «YouTube і серыйныя формы». Дакладчык Вікторыя Канстанцюк

17 траўня (чацвер)

16.00 Прэзентацыя студэнцкіх музейных праектаў. Мадэратар Сяргей Харэўскі

18.00 – 19.00 Прэзентацыя і анімацыя выставы «Невядомая БНР». Даследчык Юры Юркевіч

18 траўня (пятніца)

17.00 Прэзентацыя выставы Віталя Раковіча «Святло беларускіх храмаў»

18.00 Паказ фільмаў «Лабірынты гісторыі беларускага фотамастацтва» (Леў Дашкевіч/Бенедыкт Тышкевіч/ Сігізмунд Юркоўскі). Аўтар Алесь Матафонаў

19 траўня (субота) Ноч музеяў

12.00 Прамая трансляцыя секцыяў міжнароднай студэнцкай навуковай канферэнцыі «Еўропа 2012: перспектывы і выклікі еўрапеізацыі»

19.00 Паказ фільмаў серыі «Лабірынты мастацкай культуры Заходняй Беларусі» (Пѐтра Сергіевіч/Язэп Драздовіч/ Міхась Сеўрук). Аўтар Алесь Матафонаў

22.00 Атмасферныя музычныя і VJ-выступы «Foundamental Network»

Начны паказ фільмаў:

«Лабірынты гісторыі беларускіх татараў» і «Дыягназ: Бісмарк». Аўтар Алесь Матафонаў

20 траўня (нядзеля)

16.00 «Майстэрня жаночай творчасці, храналогія “жаночага” мастацтва 1990-2000-х гг.». Дакладчык Ірына Саламаціна

18.00 Даследчы семінар-майстэрня «Вусная гісторыя ў Беларусі: ратаванне памяці аб мінулым» Удзельнікі: Алесь Смалянчук, Ірына Махоўская, Ірына Раманава, Ірына Кашталян, Вольга Іванова, Уладзімір Гарлач

21 траўня (панядзелак)

17.00 Круглы стол «Штодзённы фемінізм: гісторыі, ініцыятывы і рэфлексіі досьведу». Удзельнікі: Алена Мінчэня, Ганна Шадрына, Таццяна Шчурко, Вольга Петруковіч, Вольга Гапеева, Аляксандра Дынько, Таццяна Сяцко, Ірына Гарошка, Марына Кузняцова, Аліна Крушынская, Вольга Бурко


22 траўня (аўторак)

17.00 Прэзентацыя філасофскай дактарантуры ЕГУ, дыскусія на тэму «Філасофія ў між- і трансдысцыплінарных даследаваннях». Мадэратар Таццяна Шчытцова. Удзельнікі: П. Баркоўскі, А. Братачкін, А. Горных, А. Лаўрахін, В. Арышава, А. Усманава, В. Шпарага

19.00 Круглы стол «Выклікі глабальнага грамадства і новыя функцыі юрыдычнай прафесіі». Мадэратар Ала Сакалова

23 траўня (серада)

18.00 Прэм’ера мультфільма. Аўтар Ірына Кадзюкова Паказ студэнцкіх прац BeetleJam (праект LitPro)

19.30 Лекцыя «The Innocent Eye Test: пра канструяванне даследчых аб’ектаў у полі візуальнай культуры». Дакладчык Альміра Усманава

24 траўня (чацвер)

17.00 Круглы стол «Гуманістычная псіхалогія versus натуралістычная псіхалогія: практычнае значэнне старой дылемы». Удзельнікі: урач-псіхіятр А. Айсберг, к.псіх. навук Д. Дзьякаў, практычны псіхолаг І. Глухава, к.ф.н. А. Лаўрухін, д.ф.н. Т. Шчытцова. Прэзентацыя магістарскай праграмы «Экзістэнцыяльная псіхалогія». Мадэратар Таццяна Шчытцова

19.00 «Што такое крытычны ўрбанізм у Мінску». Прэзентацыя Лабараторыі крытычнага ўрбанізму ЕГУ. Удзельнікі: Бэн Коўп, Ганна Пазняк, Георгій Заборскі, Аляксандр Хадзякоў

25 траўня (пятніца)

17.00 «Летнія вакацыі ў савецкім дзіцячым кіно. Неакадэмічны семінар для вялікіх і маленькіх». Дакладчык Анастасія Дзянішчык

19.00 Даклад «Некаторыя аспекты культурнай палітыкі Беларусі». Аўтар Вольга Кліп


Магчымыя змены. Сачыце за навінамі на сайце Галерэі "Ў"

LinkLeave a comment

navigation
[ viewing | most recent entries ]
[ go | earlier ]