?

Log in

No account? Create an account
"Ў" галерэя сучаснага мастацтва [entries|archive|friends|userinfo]
ygallery_by

[ website | My Website ]
[ userinfo | livejournal userinfo ]
[ archive | journal archive ]

Курс Аляксея Лунёва ў рамках адукацыйнага праекта "10 майстэрняў" [Apr. 27th, 2016|09:28 pm]
ygallery_by

Галерэя сучаснага мастацтва “Ў” прапануе ўнікальны адукацыйны праект "10 майстэрняў"

Праект складаецца з 10 аўтарскіх праграм, якія вядуць сучасныя мастакі. Кожная праграма распрацаваная адным з мастакоў і ўключае шасцідзённы закрыты практычны курс, а таксама адну публічную сустрэчу з аўтарам курса пры канцы праграмы.

Трэці курс адукацыйнага праекта называецца " Штодзённасць як фармальная нагода для фармавання праекта. Практыка вядзення дзённіка", аўтар – Аляксей Лунёў. На працягу 6 дзён 4 удзельнікі атрымаюць практычную магчымасць падрыхтаваць і рэалізаваць мастацкі праект, сыходзячы з персанальнай штодзённай працы з мастаком.

Завяршальны праект майстэрні Аляксея Лунёва будзе рэалізаваны ў прасторы “Ў падвал” улетку 2016 года.

Крытэрыі адбору ўдзельнікаў: людзі да 36 гадоў, якія прафесійна практыкуюць мастацтва.

Пачатак курса Аляксея Лунёва – 23 траўня, першыя заняткі будуць праходзіць па адрасе: пр-т Незалежнасці 37А, з 13.00 да 17.00 гадзін.

Заяўка на ўдзел у курсе павінна змяшчаць рэзюмэ і матывацыйны ліст. Заяўку, калі ласка, дасылайце на адрас: info@ygallery.by з пазнакай “Майстэрня Аляксея Лунёва” да 23 траўня.

Удзел - платны. Кошт курса 600 000 рублёў (грошы забяспечваюць рэалізацыю праекта ў рамках аўтарскага курса), аплата праз касу галерэі.

Аляксей Лунёў – мастак, куратар, калекцыянер. Жыве і працуе ў Мінску, Беларусь. Навучаўся ў Мінскім мастацкім вучылішчы ім. Глебава. Стыпендыят Kunstler Haus Scholarship, (Босвіль, Швейцарыя) і Scholarship of the canton of Aargau (Швейцарыя). Пераможца, як удзельнік і куратар праэкта She Сan Not Say HEAVEN міжнароднай ярмаркі ARTVILNIUS-2011. Удзельнік шматлікіх міжнародных праектаў і выставаў у Беларусі і за мяжой.

LinkReply