?

Log in

No account? Create an account
"Ў" галерэя сучаснага мастацтва [entries|archive|friends|userinfo]
ygallery_by

[ website | My Website ]
[ userinfo | livejournal userinfo ]
[ archive | journal archive ]

Публічная лекцыя Міхаіла Гуліна [May. 20th, 2016|08:30 am]
ygallery_by

Публічная лекцыя Міхаіла Гуліна ў рамках адукацыйнага праекта "10 майстэрняў"

20 траўня а 19-ай гадзіне ў рамках адукацыйнага праекта “10 майстэрняў” адбудзецца публічная лекцыя Міхаіла Гуліна “Непатрэбнае – прыбраць!”

Лекцыя складаецца з аўтарскага погляду на творы мастацтва, сумесныя арт-праекты, якія важна ведаць па меркаванню Міхаіла Гуліна.

Міхаіл Гулін - мастак, куратар, акцыяніст.

Жыве і працуе ў Мінску. Скончыў Беларускую дзяржаўную Акадэмію мастацтваў, Гомельскі філіял Мінскай мастацкай вучэльні імя Глебава. Куратар выставачных праектаў “Алфавіт” (2012, Карцінная галерэя Вашчанкі, Гомель, Беларусь) і “Палацавы комплекс” (2012, Гомельскі палацава-паркавы ансамбль, Гомель, Беларусь) праекта "Прастора дыфузіі" БФ ДЦСІ (2015, мансарда казармы "Кронпрынц", Калінінград, Расія). Аўтар работ, прадстаўленых у публічнай прасторы як "Я не ..." (2008), "Норка" (2010) і "Персанальны манумент" (2012).

Удзельнік міжнародных праектаў Going Public (2012), 8-га Міжнароднага сімпозіума "Аланіка" (2014), 6-ай Маскоўскай біенале сучаснага мастацтва (2015).

Нагадваем, што да 27 траўня працягваецца прыём заявак на ўдзел у майстэрні Міхаіла Гуліна "Публічная прастора і акцыянізм"! С 27 траўня, на працягу 6 дзён 5 чалавекатрымаюць магчымасць практычнага даследавання грамадскай прасторы з дапамогай трох тэматычных блокаў: паблік-арт, акцыянізм, фатаграфія як метад дакументацыі. Удзельнікам праекта на прыкладзе Мінска прапануюць вывучыць мастацкі патэнцыял гарадской прасторы.

Больш пра ўдзел у майстэрні Міхаіла Гуліна

LinkReply