ygallery_by (ygallery_by) wrote,
ygallery_by
ygallery_by

Cустрэча з класікам беларускага абстракцыянізму – Сяргеем Кірушчанкам

Cустрэча з класікам беларускага абстракцыянізму – Сяргеем Кірушчанкам

Галерэя сучаснага мастацтва "Ў" запрашае на прэзентацыю персанальнага каталога Сяргея Кірушчанкі.

У “Ноч Музеяў”, 21 траўня, а 18-й гадзіне адбудзецца сустрэча з класікам беларускага абстракцыянізму – Сяргеем Кірушчанкам.

Сустрэча адбудзецца ў фармаце прэзентацыі персанальнага каталога. Выданне каталога частка серыі “Калекцыя пАРТызана”, якая выходзіць з 2009 года і адносіцца да энцыклапедычнай візуальнай азбукі сучаснага беларускага мастацтва. Альбом, прысвечаны Сяргею Кірушчанку, ахоплівае практычна 40-гадовую гісторыю развіцця творчага шляху мастака.

Сустрэча унікальная магчымасць убачыць новы твор мастака, дзе адбываецца сумяшчэнне жывапіснага поля і найноўшых медыяў. Твор створаны пры падтрымцы Андрэя Савіцкага.

Адмысловыя госці – Артур Клінаў, Вольга Шпарага.

Сяргей Кірушчанка скончыў мінскі Мастацкі інстытут у 1977 годзе. З 1983 года - сябра Саюза мастакоў Беларусі. З 1988 па 2002 - удзельнік мастацкага калектыву "Няміга-17”. Пачынаючы ўжо з першай выставы групы “Няміга-17” (1988) зрабіўся актыўным удзельнікам мастацкага поля.

Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

  • 0 comments