?

Log in

No account? Create an account
"Ў" галерэя сучаснага мастацтва [entries|archive|friends|userinfo]
ygallery_by

[ website | My Website ]
[ userinfo | livejournal userinfo ]
[ archive | journal archive ]

Персанальная выстава Захара Кудзіна "Жывапіс левым вокам" [Apr. 21st, 2016|06:58 pm]
ygallery_by

5 – 29 траўня 2016

Галерэя сучаснага мастацтва “Ў”

Персанальная выстава Захара Кудзіна / Беларусь

"Жывапіс левым вокам"

Адкрыццё: 5 траўня 2016 г. а 19-й гадзіне

Галерэя сучаснага мастацтва "Ў" прадстаўляе адкрыццё персанальнай выставы маладога беларускага мастака Захара Кудзіна "Жывапіс левым вокам". Захар Кудзін - адзін з актыўных прадстаўнікоў маладога пакалення мастакоў, якія займаюцца сучасным жывапісам. Пражыўшы два гады ў Нью-Ёрку і пераасэнсаваўшы вопыт сучаснага жывапіснага мастацтва Амерыкі, мастак прапануе аўтарскі напрамак у жывапісе, які грунтуецца на дасягненнях і праблематыцы нейраэстэтыкі, навукі XXI стагоддзя. Задача нейраэстэтыкі выявіць нейронавую прыроду прыгажосці і зразумець з якой прычыны яна выклікае моцныя пачуцці?

Назва выставы "Жывапіс левым вокам" Left eye painting пайшла ад фізічнай магчымасці мастака бачыць левым, ушкоджаным глаўкомай, вокам. Творы Left eye painting - гэта магчымасць для гледача даследваць прыроду ўласнага ўспрымання і эмоцый, а не спроба зразумець убачанае.

Захар Кудзін нарадзіўся ў Мінску ў 1986 годзе. У 2007 скончыў Мінскі каледж мастацтваў імя Глебава. З 2005 года з'яўляецца адным з актыўных прадстаўнікоў маладога пакалення, якое шчыруе на ніве сучаснага мастацтва. Удзельнік беларускіх і міжнародных выставаў; у 2011 – 2013 гадах выстаўляўся ў ЗША. Працы Кудзіна знаходзяцца ў прыватных калекцыях Еўропы, Азіі і Амерыкі, а таксама ў апекуна рады музею МоМА (Нью-Ёрк, ЗША).

У 2015 годзе Захар Кудзін стаў канкурсантам праекта "Восеньскі салон з Белгазпрамбанкам".

Адкрыццё выставы адбудзецца 5 траўня а 19-й гадзіне па адрасе: праспект Незалежнасці, 37А.

LinkLeave a comment

Адкрыццё новай выставачнай прасторы "Ў падвал" і прэзентацыя новага праекта Аляксея Талстова [Apr. 21st, 2016|06:54 pm]
ygallery_by

1 – 29 траўня 2016

Прастора "Ў падвал"

Аляксей Талстоў / Беларусь

Персанальная выстава "Гэта так прыгожа!"

1 траўня а 17-й гадзіне адкрыецца прастора "Ў падвал" з першым у ёй праектам "Гэта так прыгожа!" маладога мастака Аляксея Талстова.

"Ў падвал" дае мастакам, даследчыкам і актывістам сучаснага мастацтва магчымасць супрацы з галерэяй, дазваляе атрымаць досвед дыялогу з інстытуцыяй сучаснага мастацтва і забяспечвае іх пляцоўкай для выставачных, даследчых і культурных праектаў. "Ў падвал" - гэта лабараторыя, спроба раскрыць патэнцыял вашай культурнай ідэі і атрымаць трывалы старт для далейшага ўстойлівага развіцця ў сферы сучаснага мастацтва і культуры.

У сваёй інсталяцыі "Гэта так прыгожа!" Аляксей Талстоў параўноўвае біялагічныя працэсы жыцця з механізмам дзяржаўных ідэалогіяў і стэрэатыпамі сацыяльнай структуры традыцыйнага грамадства. Сутыкаючыся са зменамі ў навакольным асяроддзі, назіраючы сталенне свайго цела, аўтар задаецца пытаннем сувязі біялогіі чалавека з ягонай грамадзянскай роляй. Метафарычнасьць праекту падмацоўваецца выкарыстаннем простых натуральных матэрыялаў і аб'ектаў, якія робяць адсылку да побытавага. Гукавы кампанент інсталяцыі створаны сумесна з Антонам Сарокіным.

Аляксей Талстоў – мастак, пісьменнік. Нарадзіўся ў г. Мінску ў 1984 годзе. З 2009 года бярэ актыўны ўдзел у працэсах беларускага сучаснага мастацтва і культуры. Мастак галерэі сучаснага мастацтва "Ў". Рэалізуе персанальныя праекты, стала бярэ ўдзел ў групавых выставах у Беларусі і за мяжой. У 2013 годзе адбылася ягоная персанальная выстава "Самакантроль", у 2014 ён прадстаўляў галерэю на міжнародным кірмашы сучаснага мастацтва Supermarket у Стакгольме. У лютым 2016 падчас афіцыйнай імпрэзы ў Нацыянальным цэнтры сучасных астацтваў Рэспублікі Беларусь ажыццявіў крытычную перфарматыўную інтэрвенцыю “Ласунак”.

Адкрыццё прасторы і прэзентацыя праекта адбудуцца 1 траўня а 17-й гадзіне па адрасе: пр-т Незалежнасці, 37А.

Прастора "Ў падвал" працуе штодзённа з 17.00 да 21.00

LinkLeave a comment

Курс Міхаіла Гуліна "Публічная прастора і акцыянізм" [Apr. 3rd, 2016|02:17 pm]
ygallery_by

Галерэя сучаснага мастацтва “Ў” прапануе ўнікальны адукацыйны праект "10 майстэрняў".

Праект складаецца з 10 аўтарскіх праграм, распрацаваных беларускімі мастакамі. Кожная праграма ўключае 6-дзённы закрыты практычны курс і адну публічную сустрэчу з аўтарам курса пры канцы праграмы.

Другі курс адукацыйнага праекта называецца "Публічная прастора і акцыянізм". Аўтар - Міхаіл Гулін. На працягу 6 дзён 5 чалавек атрымаюць непаўторную магчымасць практычнага даследавання грамадскай прасторы з дапамогай трох тэматычных блокаў: паблік-арт, акцыянізм, фатаграфія як метад дакументацыі. Удзельнікам праекта на прыкладзе Мінска прапануюць вывучыць мастацкі патэнцыял гарадской прасторы.

Выніковы праект майстэрні Міхаіла Гуліна сфармуецца зыходзячы з практычнага тыдня.

Крытэрыі адбору ўдзельнікаў: людзі ад 18 гадоў, якія цікавяцца перфарматыўнымі практыкамі і тэмай паблік-арта ў мастацтве.

Пачатак курса Міхаіла Гуліна - 21 красавіка, першы занятак пройдзе з 19.00 да 21.00 па адрасе: Някрасава, 11/34. Далей курс змяшчае практычную частку ў форме шпацыру па Мінску. Просьба да ўдзельнікаў мець з сабой фотаапараты альбо відэакамеры.

Заяўка на ўдзел у курсе Міхаіла Гуліна складаецца з рэзюмэ і матывацыйнага ліста. Заяўку дасылаць на адрас: info@ygallery.by з пазнакай “Майстэрня Міхаіла Гуліна”.

Удзел - платны. Кошт курса 600 000 рублёў, (грошы забяспечваюць рэалізацыю праектаў у рамках аўтарскага курса), аплата праз касу галерэі “Ў”. Зыходзячы з матывацыйнага ліста кандыдата можа быць прапанаваны бюджэтны ўдзел у курсе Міхаіла Гуліна.

Міхаіл Гулін - мастак, куратар, акцыяніст.

Жыве і працуе ў Мінску. Скончыў Беларускую дзяржаўную Акадэмію мастацтваў, Гомельскі філіял Мінскай мастацкай вучэльні імя Глебава.

Куратар выставачных праектаў “Алфавіт” (2012, Карцінная галерэя Вашчанкі, Гомель, Беларусь) і “Палацавы комплекс” (2012, Гомельскі палацава-паркавы ансамбль, Гомель, Беларусь).

Аўтар работ, прадстаўленых у публічнай прасторы як "Я не ..." (2008), "Норка" (2010) і "Персанальны манумент" (2012).

Удзельнік міжнародных праектаў Going Public (2012), 8-th International Art Symposium (2014).

LinkLeave a comment

Праца адным кадрам. Праект Анце Эман і Харуна Фарокі [Mar. 25th, 2016|08:13 pm]
ygallery_by

[for English version scroll down]

5 – 30 красавіка 2016

Галерэя сучаснага мастацтва “Ў” і Інстытут імя Гётэ ў Мінску ў межах фестываля Artes Liberales прадстаўляюць

Праца адным кадрам. Праект Анце Эман і Харуна Фарокі

Адкрыццё: 5 красавіка 2016 г. а 19-й гадзіне

Куратарка – Лена Прэнц

“Першая камера ў гісторыі кінематаграфіі была накіравана на фабрыку” – адзначаў некалі Харун Фарокі, выдатны нямецкі кінатворца. Ён меў на ўвазе дакументальную стужку братоў Люмьер "Выхад рабочых з фабрыкі" 1895 г. Сам Фарокі неаднаразова звяртаўся да працы, дакладней, да яе відазмянення ў сучасных грамадствах і тэхналогіі яе рэпрэзентацыі. “Праца адным кадрам” (2011 – 2014 гг.) стала апошнім буйным праектам рэжысёра. Харун Фарокі правёў сумесна с мастачкай і куратаркай Анце Эман майстар-класы ў 15 гарадах свету. Іх удзельнікі, маладыя кінематаграфісты, пастараліся перадаць у сваіх кароткіх стужках сутнасць сённяшняй працы – матэрыяльнай і нематэрыяльнай, аплачванай і неаплачванай, традыцыйнай альбо ўзніклай толькі ў апошнія гады. Фармальныя патрабаванні былі два: усе фільмы знятыя адным кадрам, без мантажнай склейкі, і працягваюцца не болей за дзве хвіліны. Так узнікла своеасаблівая энцыклапедыя глабальных працоўных працэсаў.

На выставе ў галерэі “Ў” прадстаўлена падборка болей за 60 фільмаў з васьмі гарадоў свету. Інсталяцыя выставы дае ўяўленне пра тое, што “Праца адным кадрам” не з‘яўляецца наборам разрозненых твораў, а стварае шчыльную сетку розных суадносін. Адзін фрагмент тлумачыць іншы, дапаўняе альбо каментуе яго.

Анце Эман Antje Ehmann – мастачка, куратарка і аўтарка, жыве у Берліне.

Харун Фарокі Harun Farocki (1944-2014) быў рэжысёрам, драматургам, медыя-мастаком і аўтарам. Рэалізаваў больш за 90 фільмаў, у якіх звяртаўся да механізмаў улады і магчымасцяў вобраза. Фарокі лічыцца адным з важнейшых прадстаўнікоў дакументальнай эсэістыкі ў кінамастацтве. У мінулым годзе у Берліне быў заснаваны "Харун Фарокі Інстытут", які мае на мэце даследаванні візуальнай і дыскурсіўнай спадчыны мастака, а таксама стварэнне новых праектаў па крытычным асэнсаванні візуальнай культуры.

У межах выставы “Праца адным кадрам” і фестываля Artes Liberales адбудуцца наступныя мерапрыемствы:

6 красавіка 2016 г. а 19-й гадзіне

Сустрэча з мастачкай Анце Эман (Германія)

“Драматургія аднаго кадра, альбо Як распавесці гісторыю за дзве хвіліны адным планам без мантажа”

Лекцыя з паказам фрагментаў фільмаў і размова з публікай на англійскай мове з перакладам.

Мадэратарка – Лена Прэнц.

7 красавіка 2016 г. а 19-й гадзіне

Лекцыя Ёанны Сакалоўскай, куратаркі Мастацкага музея ў Лодзі (Польшча)

Joanna Sokołowska, Muzeum Sztuki w Łodzi

“Мастацкая практыка як сродак пазнавальнай картаграфіі і кампазіцыі хаоса”

Ёанна Сакалоўская запазычвае метад “кагнітыўнай картаграфіі” Фрэдрыка Джэймісана Fredric Jameson, каб вызначыць магчымасці куратарскай і мастацкай працы ў сучасных грамадствах позняга капіталізму.

Лекцыя і размова з публікай на англійскай мове з перакладам. Мадэратарка – Лена Прэнц.

15 красавіка 2016 г. а 19-й гадзіне

Фільм Сафіі Табатадзэ "Пірымзэ" і размова з мастачкай праз скайп (Германія/Грузія)

Фільм апавядае пра тбіліскі Дом бытавых паслуг "Пірымзэ" зыходзячы з асобы самаго будынка – ад савецкага мінулага унікальнага архітэктурнага праекта і ідэі “добрых паслуг пад адным дахам” праз махінацыі пераходнага перыяду да непрадказальнай будучыні працы майстроў.

Фільм на грузінскай мове з рускімі субтытрамі. Мадэратар – Кірыл Калбаснікаў.

Уваход на ўсе мерапрыемствы вольны.

"Праца адным кадрам" і ўсе суправаджальныя мерапрыемствы ажыццяўляюцца Інстытутам імя Гётэ ў Мінску у межах фестываля Artes Liberales. Фокус фестывалю ў 2016 г. – “Паэтыка працы”

___________________________________________________

April 5-30, 2016

“Ў” gallery and the Goethe-Institut Minsk present in the framework of the festival “Artes Liberales”

Labour in a Single Shot. A project by Antje Ehmann and Harun Farocki

Opening: April 5, 2016 7pm

Curator: Lena Prents

“The first camera in the history of cinema was pointed at a factory […]” - once stated Harun Farocki, the great German filmmaker, referring to Lumière brothers’ documentary “Workers Leaving the Lumière Factory” (1895). In his oeuvre Farocki also repeatedly addressed the topic of labour – its modification in contemporary societies as well as technologies of its representation. “Labour in a Single Shot” on view in the gallery “Ў” is his last long-term project. Together with the artist and curator Antje Ehmann, Farocki held filmmaking workshops in 15 cities all over the world. The participants of those workshops, mainly young filmmakers, made short films with an aim to express the essence of various kinds of labour today: material or immaterial, paid or unpaid, traditional or new. All of these videos are 1-2 minutes long, each taken in a single shot and form a kind of encylopedia of global labour processes.

The exhibition in the “Ў” gallery presents a selection of more than 60 films from eight different cities. These short films are installed in a way that gives an impression that “Labour in a Singlе Shot” is not a set of disparate videos, but rather a dense network where one film explains, supplements or comments the other.

Antje Ehmann is an artist, curator and writer living in Berlin.

Harun Farocki (1944-2014) was a filmmaker, artist and author. He realized more than 90 films that explored mechanisms of power and the potential of images. Farocki is considered one of the most important representatives of the documentary essays in cinema. Last year in Berlin the “Harun Farocki Institute” was founded. It aims to research the visual and discursive legacy of the artist, and to support new projects on a critical understanding of image cultures.

Events accompanying the exhibition “Labour in a Single Shot”, presented in the framework of the festival “Artes Liberales”:

April 6, 2016 7pm

Lecture by Antje Ehmann

“Labour in a Single Shot. How to tell a story in a single shot and how to make use of a maximum of 2 minutes?”

A lecture with film screenings and an artist talk in English with translation into Russian, moderated by Lena Prents.

April 7, 2016 7pm

Lecture by Joanna Sokołowska, curator at the Muzeum Sztuki in Łodz, Poland “Artistic practice as a medium of cognitive mapping and of composing chaos”

Joanna Sokołowska takes up Fredric Jameson’s idea of cognitive mapping in order to explore possibilities of curatorial and artistic practices in contemporary communities of the late capitalism.

A lecture and a discussion with the audience in English with translation into Russian, moderated by Lena Prents.

April 15, 2016 7pm

Film screening “Pirimze” by Sophia Tabatadze with a following artist talk via Skype (Germany/Georgia)

The film presents the story of the Tbilisi’s House of repair and maintenance services “Pirimze” from the first-person perspective. A six-floor edifice from the Soviet era is talking about itself – its unique architectural project and the idea of combining “good services” under one roof, about real estate speculations during the period of transformation in Georgia, and about unpredictable future of craftsmen.

Film screening in Georgian with Russian subtitles. Artist talk is moderated by Kiryl Kalbasnikau.

Entrance to all events is free.

“Labour in a Singlе Shot” and accompanying events are supported by the Goethe Institut Minsk and take place within the international festival “Artes Liberales”. Its focus in 2016 is “Poetics of Labour”.

LinkLeave a comment

Змены ў датах правядзення персанальнага праекта мастака Aljoscha “Біяэтыка” [Mar. 25th, 2016|07:18 pm]
ygallery_by
Увага! Шаноўныя сябры, па тэхнічных прычынах персанальны праект мастака Aljoscha “Біяэтыка” завяршаецца 28 сакавіка. Спяшайцеся!
LinkLeave a comment

Персанальны праект Захара Кудзіна “Жыццё вакол” [Mar. 20th, 2016|02:25 am]
ygallery_by

21 сакавіка – 31 траўня

галерэя “Ў падземка”

Захар Кудзін/Беларусь

Персанальны праект “Жыццё вакол”

Скульптура “Жыццё вакол” ўяўляе сабой зварны металічны куб. Пры адсутнасці святла і паветра ўсярэдзіне, змесціва куба, зыходзячы з мастацкай задумы, таксама месціць у сабе атрутнае рэчыва. Праз гэта, плоскасці і грані скульптуры становяцца ўмоўнымі межамі паміж жыццём і смерцю, рэальнасцю і верай. Заяўленая Форма куба - гэта рэальнасць для існавання Змесціва. Форма і Змесціва самі па сабе не маюць ані дрэннага, ані добрага значэння, але менавіта Змесціва - гэта сутнасць ўсіх значэнняў і канатацый сапраўднай скульптуры, якія з'яўляюцца толькі ў прысутнасці гледача.

Уваход на выставу па квітку на асноўную экспазіцыю.

Будзем радыя бачыць вас!

LinkLeave a comment

Адукацыйны праект "10 майстэрняў" [Mar. 16th, 2016|06:46 pm]
ygallery_by

Адукацыйны праект "10 майстэрняў"

Галерэя сучаснага мастацтва “Ў” прапануе ўнікальны адукацыйны праект "10 майстэрняў".

Праект складаецца з 10 аўтарскіх праграм беларускіх мастакоў. Кожная праграма распрацаваная адным з мастакоў і ўключае шасцідзённы закрыты практычны курс і адну публічную сустрэчу з аўтарам курса пры канцы праграмы.

Першы курс адукацыйнага праекта называецца "Прыватная прастора: практыкі ідэнтыфікацыі", аўтарам якога з'яўляецца Вольга Сазыкіна. На працягу 6 дзён 6 чалавек атрымаюць унікальную магчымасць папрацаваць у майстэрні Вольгі Сазыкінай: распрацоўваць мастацкі праект пад кіраўніцтвам мастачкі для яго будучай рэалізацыі на пляцоўцы “Ў-агарод”, пры падтрымцы галерэі. Курс уключае ў сябе працу з інсталяцыямі, аб'ектамі, маніпуляцыі з біяматэрыялам, фатаграфіяй, а таксама ўзаемадзеянне з мясцовай супольнасцю (жыхары прылеглых дамоў, гледачы).

Крытэрыі адбору ўдзельнікаў: людзі да 36 гадоў са скончанай ці няскончанай мастацкай альбо мастацтвазнаўчай адукацыяй.

Пачатак курса Вольгі Сазыкінай адбудзецца 21 сакавіка, заняткі будуць праходзіць з 15.00 да 21.00 па адрасе: Някрасава, 11/34.

Заяўка на ўдзел у курсе Вольгі Сазыкінай павінна змяшчаць рэзюмэ і матывацыйны ліст на паўстаронкі. Заяўку дасылаць на адрас: info@ygallery.by з пазнакай “Майстэрня Вольгі Сазыкінай”.

Удзел - платны. Кошт курса 600 000 рублей, аплата праз кассу галерэі.

Вольга Сазыкіна - мастачка, куратарка, выкладчыца. Жыве і працуе ў Мінску. З 1972 па 1977 студэнтка Беларускага Дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута, аддзяленне мастацкай керамікі і шкла ў Тараса Паражняка.

Удзельніца выставаў з 1978. З 1984 - сябар секцыі дэкаратыўнага мастацтва Саюза мастакоў. З 1987 - вольны мастак і арганізатар выставачных праектаў. З 2000 – выкладчыца Беларускай Дзяржаўнай акадэміі мастацтваў і Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта.

З 2001 - сябар International Association Hand Papermakers and Paperartists (IAPMA), з 2002 – сябар Беларускага саюза дызайнераў

LinkLeave a comment

Выстава Міхася Мішука "Клара&Роза" [Mar. 4th, 2016|09:56 pm]
ygallery_by


5 – 31 сакавіка 2016

Міхась Мішук

Выстава "Клара&Роза"

"Ў" Бар

У 1910 годзе на Міжнароднай канферэнцыі жанчын-сацыялістак у Капенгагене Клара Цэткін і Роза Люксембург сышліся ў меркаванні, што неабходна свята, якое б папулярызавала раўнапраўе жанчын і мужчын у грамадстве.

Праз стагоддзе, дзень Восьмага сакавіка, які пакліканы папулярызаваць павагу да жанчыны і яе працы, звярнуць увагу на магчымасці сацыяльных, палітычных ды эканамічных правоў абодвух полаў, звёўся да нагоды падарыць кветкі і цукеркі, апяваючы жаноцкасць, прыгажосць і мацярынства.

Дзяўчыны на палотнах маладога мастака Міхася Мішука, прапануюць выбар у залежнасці ад Вашага ўласнага тлумачэння Міжнароднага жаночага дня: змаганне “за” або ўслаўленне “дзеля”, і наўрад ці іх турбуе якога вы пола.

Дзяўчына на леўкасе – 1 200 000 рублёў

Дзяўчына на палатне – 2 200 000 рублёў

Міхась Мішук нарадзіўся ў горадзе Мар’іна Горка ў 1989 годзе. Скончыў Рэспубліканскі каледж мастацтваў імя І.В. Ахрэмчыка ў 2008 годзе, а у 2014 атрымаў дыплом Беларускай Дзяржаўнай Акадэміі Мастацтваў. З 2010 займаецца стрыт-арт постэрам на мінскіх вуліцах. Удзельнік выстаў у галерэі “Ў” (“Мара марака”, “Дыплом”, “Стурктурызацыя”) і аўтар праекта “Міф аб мінчуках і продкаў іх няміжцах” да Ночы Музеяў у 2015 годзе.

LinkLeave a comment

Персанальны праект “Біяэтыка” Aljoscha (Украіна/Нямеччына) [Feb. 19th, 2016|12:21 am]
ygallery_by


Увага! Шаноўныя сябры, па тэхнічных прычынах персанальны праект мастака Aljoscha “Біяэтыка” завяршаецца 28 сакавіка. Спяшайцеся!

3 – 28 сакавіка 2016

Галерэя сучаснага мастацтва “Ў”

Aljoscha (Украіна/Нямеччына)

Персанальны праект “Біяэтыка”

Галерэя сучаснага мастацтва “Ў” прадстаўляе персанальны праект “Біяэтыка”, які прысвечаны тэме змянення біялагічных формаў жыцця ў будучыні.

Канцэпцыя праекта грунтавалася на мажлівасці задацца пытаннямі аб этычным і эстэтычным баку развіцця генных мадыфікацыяў і ўжытку медыцынскай інжынерыі ў жыцці грамадства.

З прычыны непазбежнага з’яўлення новых жывых формаў у грамадстве, адбудуцца змены і ў мастацтве. Такія змены¬¬, паводле словаў Aljosch’ы, прадставяць сабой практычную магчымасць уплыву мастака на працэс нараджэння і гадавання новых біялагічных формаў, а таксама рэінстытуалізацыю музеяў і галерэяў у экспазіцыйныя сады для іх дэманстравання.

У экспазіцыю праекта ўваходзяць малюнкі, асобныя аб’екты, кінастужка і дзве арганічныя інсталяцыі.

Aljoscha нарадзіўся ў 1974 годзе ў Глухаве (Украіна). У 2006 годзе скончыў навучанне ў міжнароднай летняй Акадэміі выяўленчых мастацтваў ў Зальцбургу (Аўстрыя). З 2008 года стаўся актыўным удзельнікам міжнародных выставачных праектаў у Іспаніі, Італіі, Аўстрыі, Нямеччыне. Пераможца конкурса XXXV Premio Bancaja ў намінацыі “Скульптура” (Іспанія), прызёр праекта Schlosspark 2009 (Нямеччына).

Жыве і працуе ў Дюсельдорфе, Нямеччына.

Галерэя сучаснага мастацтва “Ў” радая запрасіць Вас на сустрэчу з мастаком, якая адбудзецца 3 сакавіка а 17.00 і адкрыццё праекта а 19.00 па адрасе: Мінск, Незалежнасці 37А. Уваход вольны

Кошт квітка на выставу: 20.000

Link1 comment|Leave a comment

Персанальны праект Кірыла Калбаснікава “Кахай” [Feb. 10th, 2016|12:34 pm]
ygallery_by



Сёння, 10 лютага, а 19-й гадзіне на пляцоўцы Ўбара адкрыецца персанальны праект Кірыла Калбаснікава “Кахай” у якім спалучаецца паэзія і мастацтва. Прыходзьце слухаць вершы ў выкананні аўтара і кахайце адзін аднаго.

Выстава з’яўляецца творчым дэбютам мінскага паэта Кірыла Калбаснікава.

Ён — работнік культуры: арганізоўвае вечарыны UNISEX, накіраваныя на скасаванне дыскрымінацыі ў грамадстве, з’яўляецца праект-мэнеджарам адукацыйна-выставачнага фестываля Artes Liberales і выставаў “Усё, што цвёрдае, растае ў паветры” і “Ралан Барт. Ключавыя словы”, аўтар відэа-роліка “Gay couple walk in Minsk. Social experiment”, зняўся ў фільме Мікіты Лаўрэцкага “Амерыкан бой”, распрацоўвае ўэб-сайты і дызайн, здымае відэа, займаецца ў студыі Фортынбрас і працуе ў галерэі Ў.

Кахай

Тэма кахання і рамантычных адносін з’яўляецца дамінуючай у шматлікіх культурах свету (калі не ва ўсіх). І катарсісам гэтага феномена прызваны быць “Дзень усіх закаханых” — 14 лютага: у кавярнях забраніраваныя столікі, гандляры кветкамі ўжо падрыхтаваліся да трохдзённага марафону, кітайскія арома-свечкі і ружовыя паштоўкі з сардэчкамі акуратна раскладзеныя на паліцах нават тых крамаў, якія гандлююць аўтазапчасткамі.

Каханне — з’ява універсальная: розныя сістэмы выкарыстоўваюць яго адпаведна ўласным патрэбам. Капіталізм ператварае закаханых у аб’екты ўласнасці, патрыярхат замацоўвае гвалт, рэлігія надае ўсяму гэтаму трансцэндэнты сэнс. Уладны дыскурс пазбаўляе індывіда здольнасці самастойна выбіраць, прыслухоўвацца да пачуццяў, прымаць і аддаваць сябе з усімі недахопамі і станоўчымі якасцямі.

Але каханне не пра гэта.

У большай ступені каханне — з’ява асабістая. Кожны чалавек перажывае сваё, асаблівае, інтымнае і непаўторнае. Аднак гэта не замінае існаваць стэрэатыпам і агульным уяўленням пра каханне: першае каханне дорыць эйфарыю небывалага моцу, першы пацалунак накрывае з галавой так, што хочацца заставацца ў акіяніе пяшчоты вечна, першы сэксуальны досвед (калі ён пераплятаецца з каханнем) раскрывае неверагодныя здольнасці нашага цела і розуму насалоджвацца блізасцю і даверам да бліжняга. І гэта ўсё — не абавязкова праўда. Каханне бывае розным і перажываецца па-рознаму. Таму не варта параўноўваць. Маё каханне — гэта барацьба са страхамі і стэрэатыпамі, гэта рэфлексія над падзеямі ў рэжыме 24/7. Гэта часцей за ўсё няўдача. Гэта рай на зямлі і пекла пасля. Гэта пошук невядомага. Латэрэя з удзелам 7,4 мілліярдаў гульцоў.

Гэта дэкларацыя веры ў чалавека.

Праект працягнецца да 29 лютага.

http://ygallery.by/projects/expobar/0009930/

LinkLeave a comment

navigation
[ viewing | 10 entries back ]
[ go | earlier/later ]